ПРАГА. У сталіцы Чэхіі сёньня здарыўся пажар на адным з буйнейшых у горадзе хладакамбінаце. Згарэлі сотні тонаў прадуктаў харчаваньня. Страты перавышаюць 4 млн даляраў. 10 пажарных камандаў з Прагі і Цэнтральначэскага рэгіёну змагаліся з пажарам 7 гадзінаў. Пацярпелых ад пажару няма.