Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:02 ]  У Літве аднавіўся сайт "Каўказцэнтар"


ВІЛЬНЯ. У Літве уначы сёньня пачаў дзейнічаць чачэнскі незалежны сайт “Каўказ-Цэнтар” (www.kavkazcenter.com). Паводле некаторых крыніцаў, сэрвэр, на якім разьмешчаны гэты сайт, усталяваны у службовай кватэры сябра Сойму Літвы Пятраса Гражуліса. Сам дэпутат не адмаўляе, што прыклаў шмат намаганьняў дзеля таго, каб сайт пачаў працаваць. Паводле літоўскіх законаў, дэпутат парляманту і яго жытло мае права недатыкальнасьці. Канцэлярыя Сойма Літвы афіцыйна адзначыла, што “не адабрае такі крок дэпутату ад Хрысьціянска-Дэмакратычнай партыі Літвы”. Пятрас Гражуліс у інтэрвію для BNS казаў, што “не баяўся савецкага КДБ”, і тым больш ” ня мае страху ні перад літоўскай дзяржбясьпекай, ні перад цяперашняй Масквой”. Сайт “Каўказ-Цэнтар” у вапошні раз быў прыпынены у Літве 20 чэрвеня пасьля патрабаваньня Дзяржаўнай Бясьпекі. У той час экспэрты прыйшлі да высновы, што інфармацыю на чачэнскім сайце “можна кваліфікаваць як прапаганду нацыяналізма”.
XS
SM
MD
LG