Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:46 ]  У Азэрбайджане закончылася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты

Баку. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў выляцеў сёньня з Турэччыны ў ЗША на самалёце Расейскага міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Гэйдар Аліеў будзе лекавацца далей у ЗША. У Турэччыне цягам апошняга месяца ён лекаваўся ў вайсковым шпіталі. 80-гадовы Гэйдар Аліеў далучаны да апарату штучнага дыханьня і толькі зрэдку прыходзіць у сьвядомасьць. Ільхам і Гэйдар Аліевы з’яўляюцца кандыдатамі ў прэзыдэнты краіны. Выбарчая камісія закончыла рэгістрацыю кандыдатаў. Усяго 15 кандыдатаў сабралі неабходыя 45 000 подпісаў выбаршчыкаў. Пяць кандыдатураў ужо пацьверджаныя. Выбары заплянаваныя на 15 кастрычніка. Пазаўчора сын прэзыдэнта Ільхам Аліеў быў прызначаны прэмьер-міністрам Азэрбайджану. Сёньня Ільхам Аліеў заявіў, што неадкладна бярэ неаплачваемы адпачынак і часова ня будзе працаваць на пасадзе пэм’ера, што дазволіць яму удзельнічаць у выбарах.
XS
SM
MD
LG