Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:11 ]  Сяляне Эстоніі патрабуюць субсыдыяў


Талін. Ва ўсіх краінах-кадыдатах у Эўразьвяз сялянства ў найменьшай ступені падтрымлівае далучэньне да Зьвязу. Сяляне мяркуюць, што ня вытрымаюць канкурэнцыі з боку сельскай гаспадаркі краінаў-старых сябраў Зьвязу. Сялянскія арганізацыі Эстоніі патрабуюць ад ураду ў абмен на падтрымку на рэфэрэндуме пра далучэньне да Эўразьвязу падвышэньня бюджэтных субсыдыяў. Сёньня на перамовах у Тарту з прадстаўнікамі ўрадавай кааліцыі сялянскія арганізацыі запатрабавалі ўключэньня ў дзяржаўны бюджэт артыкулу пра 55-адсоткавую наўпроставую датацыю сялянам. Рэфэрэндум у Эстоніі адбудзецца 14 верасьня.
XS
SM
MD
LG