У сталіцы Лібэрыі тры амэрыканскія вайсковыя гэлікоптары прызямліліся на тэрыторыі амбасады ЗША. Зь імі прыбыла каманда з сямі вайскоўцаў ЗША.
Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў, што дасылае невялікі кантыгэнт вайсковых сілаў у Лібэрыю, каб забясьпечыць магчымасьць працы гуманітарных місыяў.
Каля 2000 марскіх пэхацінцаў ЗША знаходзяцца на вайсковых караблях ЗША блізу берага Лібэрыі.