Кіеў Украіна мае намер падпісаць з Вугоршынай, Славаччынай і Літвою пагадненьні аб асымэтрычным рэжыме ўзаемных паездак. Нядаўна такое пагадненьне Ўкраіна падпісала з Польшчай. Паводле пагадненьня вугорцы, славакі і літоўцы будуць ездзіць на Ўкраіну бяз візаў, украінцы для паездак у гэтыя краіны будуць атрымліваць бясплатныя візы і для іх атрыманьня ня трэба запрашэньня.
Пэўны час таму Варшава прапаноўвала такое ж асымэтрычнае пагадненьне Менску. Але беларускі бок адмовіўся і з 1 кастрычніка паміж Беларусьсю і Польшчай пачне дзейнічаць паўнавартасны візавы рэжым.