Нью-Ёрк ААН выдзеліла 72 мільёны даляраў на перавыданьне падручнікаў для ірацкіх школаў. Зь іх будуць выдаленыя абзацы, у якіх ухваляецца Садам Хусэйн.67 мільёнаў падручнікаў будуць надрукаваныя да 1 верасьня – пачатку навучальнага году. Грошы будуць накіраваныя ў межах праграмы “Нафта ў абмен на харчаваньне”. Гэтая праграма была замарожаная пасьля пачатку вайны.