Масква Шасьцібаковыя перамовы наконт паўночнакарэйскай ваенай ядзернай праграмы пачнуцца ў гэтым месяцы. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра замежных справаў Расеі Аляксандар Ласюкоў. У перамовах, які будуць праходзіць у Пэкіне, возьмуць удзел прадстаўнікі Паўночнай і Паўдзёнай Карэяў, Кітаю, Японіі, Злучаных Штатаў і Расеі. Крыніца ў японскім МЗС паведаміла, што шасьцібаковай сустрэчы будзе папярэднічаць нарада амэрыканскіх, паўдзёнакарэйскіх і японскіх дыпляматаў, на якой будзе выпарацавана агульная пазыцыя на перамовах адносна ядзернай праграмы КНДР.