Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:44 ]  Ізраіль вызваляе палестынцаў са сваіх турмаў


Ерусалім Ізраіль вызваліў сёньня 340 палестынскіх вязьняў са сваіх турмаў. Гэтая мера робіцца ў межах пляну ўрэгуляваньня 2дарожная мапа”. Чакаецца, што заўтра будзе вызвалена яшчэ 100. Палестынскі бок лічыць гэтую мера недастатковай і патрабуе вызваленьня ўсіх палестынцаў, якія знаходзяцца ў ізраільскіх турмах. Паводле падлікаў палестынскага боку іх налічваецца каля 6 тысячаў. Незадавальненьне палестынцаў стала прычынаю таго, што кіраўнік палестынскага ўраду Махмуд Аббас адмяніў сустрэчу з прэмьер-міністрам Ізраілю Арыелем Шаронам, якая мусіла адбыцца сёньня.
XS
SM
MD
LG