У Гішпаніі і Партугаліі за мінулыя суткі загінулі 5 чалавек, у Нямеччыне – чацьвёра. У Францыі, дзе тэмпэратура дасягае 40 градусаў, такой сьпякоты не было поўстагодьдзя. Сьпякота стала прычынаю буйных лясных пажараў у Італіі, Польшчы, Харватыі, Гішпаніі і Францыі. Але самае цяжкое становішча склалася ў Партугаліі. Вагонь знішчыў дзесяткі тфысячаў гэктараў лесу, загінулі ўжо 14 чалавек. Лісабон абвесьціў усю тэрыторыю краіны зонаю стыхійнага бедства і зьвярнуўся ў Эўразьвяз па дапамогу.