Джакарта Пры арганізацыі ўчорашняга тэракту ў інданэзыйскай сталіцы былі выкарастаныя тыя ж мэтады і нават тая ж выбухоўка, што і падчас леташняга тэракту на інданэзыйскай выспе Балі. Да такой высновы прыйшла паліцыя. Учора ў Джакарце каля гатэлю “Марыёт” быў ўзарваны фургон з выбухоўкаю. Загінула 13 чалавек, у тым ліку тры замежнікі, каля 150 чалавек былі параненыя. На думку паліцыі, выбух у “Марыёце”, які зьдзейсьніў тэрарыст-самазабойца, быў арганізаваны групоўкаю “Джэмаа ісламія”. Яна ж арганізавала і леташні выбух на Балі. Заўтра інданэзыйскі суд вынясе першы вэрдык у справе леташняга тэракту. У дакумэнтах, канфіскаваных у тэрарыстаў, гатэль “Марыёт” у Джакарце фігураваў як адна з магчымых мэтаў нападу.
Улады Інданэзіі і Аўстраліі маюць зьвесткі, што у Інданэзіі у бліжэйшыя дні магчымыя новыя тэрарыстычныя напады.