Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:39 ]  Гэйдар Аліеў выляцеў з Турцыі ў ЗША на лячэньне

Баку Прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў выляцеў сёньня з Турэччыны ў ЗША, дзе пройдзе дадатковы курс лячэньня. У Турэччыне на працягу апошняга месяца ён лячыўся ў ваеным шпіталі. Паведамляецца, што 80-гадовы Гэйдар Аліеў падключаны да апарату штучнага дыханьня і толькі зрэдку прыходзіць у сьвядомасьць. Пазаўчора сын прэзыдэнта Ільхам Аліў быў прызначаны прэмьер-міністрам Азэйрбайджану. Ільхам і Гэйдар Аліевы з’яўляюцца кандыдатамі ў прэзыдэнты краіны.
XS
SM
MD
LG