Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:51 ]  Выбух у Інданэзіі, магчыма, накіроўваўся супроць ЗША


Джакарта. У выніку выбуху ў гатэлі “Марыёт” у сталіцы Інданэзыі сёньня загінулі 13 чалавек, 149 былі параненыя. У ліку загіблых адзін грамадзянін Галяндыі. Сярод параненых 10 замежных грамадзянаў. Гатэль мае 33 паверхі і быў заселены на 80% у часе выбуху. Будынак пахіліўся ад выбуху. Гатэль з’яўляецца уласнасьцю ЗША. Выбухоўка была закладзеная ў машыну, прыпаркаваную каля гатэлю. Мяркуецца, што напад быў зьдзейсьнены тэрарыстам–самазабойцам. Ніхто ня узяў на сябе адказнасьць за выбух. У ліку першых, хто даслаў свае спачуваньні, -- Філіпіны, Аўстралія і Нямеччына. ЗША заявілі пра сваю падтрымку Інданэзіі у барацьбе з тэрарызмам. Віцэ-прэзыдэнт Інданэзіі Хамза Хэз сказаў, што напад, магчыма, накіроўваўся суроць інтарэсаў ЗША у Інданэзіі. Праз дзень ў Інданэзыі будзе вынесены першы прысуд ў справе леташняга тэрарыстычнага акту на выспе Балі, калі загінулі больш за 200 чалавек.
XS
SM
MD
LG