ТЭГЭРАН. Унук аяталы Рудалаха Хамэйні, натхняльніка іранскай рэвалюцыі, сёньня заклікаў да рэфэрэндума адносна будычыні краіны з ісьлямскім рэжымам.
Хасэйн Хамэйні накіраваў цяперашняму рэлігійнаму лідару Ірану аятале Алі Хамэйні зварот з заклікам правесьці ўсенароднае галасаваньне, якое б паказала, ці падтрымлівае народ ірану ісьлямскі рэжым.
Калі насельніцтва выкажыцца супроць рэжыму, гэта дазволіць зьмяніць лад у краіне негвалтоўным шляхам, адзначыў Хасэйн Хамэйні.
Учора адна з арабскіх газэтаў падала выказваньне Хасэйна Хамэйні, што Ірану патрэбны дэмакратычны рэжым, які не выкарыстоўваў бы рэлігію для прыгнёту людзей.