Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:51 ]  Зьвесткі пра здароўе прэзыдэнту Азэрбайджану супярэчлівыя


БАКУ. З’яўляюцца супярэчлівыя зьвесткі пра стан здароўя прэзыдэнту Азэрбайджану Гэйдара Аліева. Ён лекуецца ад сардэчнай хваробы у Турэччыне ад пачатку чэрвеню. Афіцыйныя крыніцы з Азэрбайджану паведамляюць, што ён мае вярнуцца у Баку у чацьвер на гэтым тыдні. Сродкі масавай інфармацыі Турэччыны паведамляюць, што Гэйдар Аліеў у хуткім часе будзе перавезены лекавацца у ЗША, што ён падлучаны да апарату штучнага дыханьня і толькі зрэдку вяртаецца да сьвядомасьці.
XS
SM
MD
LG