Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:46 ]  Расея будзе пашыраць свае дачыненьні з Малайзіяй

Куала-Лумпур. У сталіцы Малайзыі падчас візыту прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна быў падпісаны кантракт на пастаўку 18 расейскіх зьнішчальнікаў Су-30 для Каралеўскіх паветраных сілаў Малайзіі. Самалёты паступяць у Малайзію у 2006 г. Кошт кантракту складае 900 мільёнаў даляраў. Пад час візіту абмяркоўвалася разьвіцьцё эканамічных і дыпляматычных дачыненняў паміж Малайзіяй і Расеей. Таксама дасягнутая дамоўленасьць аб удзеле малазыйскага касманаўта ў расейскім касьмічным палёце ў 2005 годзе. У часе выступу на бізнэс-фаруме у сталіцы Малайзіі, Пуцін выказаў “надзею на узмацненьне сувязяў Расеі з Паўдзённай Азіяй”. Прэм’ер-іністар Малайзіі Махацір Мохамад заявіў, што яго краіна хацела б быць “брамай для расейскіх тавараў у рэгіёне”. Сёньня У.Пуцін пакінуў Малайзію. Перад вяртаньнем у Маскву прэзыдэнт Расеі наведае Узбекістан.
XS
SM
MD
LG