Бухарэст. Камандуючы войскамі НАТА ў Эўропе генерал Джэймс Джонс заявіў сёньня, што ўвага альянсу зараз перасоўваецца на Ўсходнюю і Цэнтральную Эўропу. Ён знаходзіцца з двухдзённым візітам у Румыніі. У часе выступу у Бухарэсьце ён сказаў, што ЗША перамесьцяць свае войскі адпаведна перамяшчэньню ўвагі НАТА на Усходнюю Эўропу.
Камандуючы войскамі НАТА ў Эўропе генерал Джэймс Джонс патлумачыў:
“Я скажу толькі, што гэтае пытаньне будзе вырашацца на узроўні дзяржаваў, і рашэньне яшчэ не прыняіае, -- і калі рашэньне будзн прыняіае, я упэўнены, што гэта будзе зроблена пасьля вычарпальных кансультанцыяў з усімі нашымі сябрамі і саюзьнікамі.”