БАКУ. Прэзыдэнт Азэрбайджану Гэйдар Аліеў, які лекуецца ад сардэчнай хваробы у Турэччыне, як плянуецца, мае вярнуцца у Баку у чацьвер на гэтым тыдні, як паведамляюць афіцыйныя крыніцы з Азэрбайджану.
Учора сын Гэйдара Аліева, ільхам Аліеў, быў прызначаны на пасаду прэм’ер-міністра. Гэта дае яму магчымасьць стаць кіраўніком дзяржавы пасьля бацькі да наступных выбараў.