Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  Памёр падазраваны у сьмерці Георгія Гангадзэ


Кіеў. Украінскі інсытут масавай інфармацыі паведаміў пра сьмерць галоўнага падазраванага ў выкраданьні і забойстве журналіста Гэоргія Гангадзэ. Былы міліцыянт , кіраўнік злачыннай групоўкі Ігар Ганчароў памёр у турме ад невядомых прычынаў 1 жніўня. Інстытут масавай інфармацыі незадоўга да 1 жніўня атрымаў ліст ад Ганчарова, які трэба было адкрыць пасьля яго сьмерці. Дакумент перададзены ў гэнэральную пракуратуру Ўкраіны. Георгі Гангадзэ зьнік у 1999 годзе, пазьней было знойдзенае ягонае абезгалоўленае цела. Некаторыя украінскія палітыкі лічаць датычным да забойства журналіста прэзыдэнта Украіны Леаніда Кучму.
XS
SM
MD
LG