Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:39 ]  Сакрэтныя дадзеныя НАТА будуць даступныя краінам Усходняй Эўропы


Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў дырэктыву, якая дазваляе ў межах НАТА перадаваць сакрэтныя дадзеныя адносна ядзернай зброі Польшчы, Гішпаніі, Чэхіі і Вугоршчыне. У лістах, накіраваных дзяржсакратару і сьпікэру палаты прадстаўнікоў, прэзыдэнт ЗША адзначае, што размова ідзе толькі пра перадачу інфармацыі, а не самой ядзернай зброі. Паводле Джорджа Буша, доступ да такой інфармацыі паставіць Польшчу, Гішпанію, Чэхію і Вугоршчыну у роўныя умовы зь іншымі дзяржавамі НАТА.
XS
SM
MD
LG