Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:25 ]  Суды ў Іране над удзельнікамі студэнцкіх хваляваньняў

Тэгеран Сёньня іранскі суд прызнаў двух удзельнікаў хваляваньняў у Шыразе вінаватымі ў “злачынстве супраць Бога”. Гэтае злачынства ў Іране прадугледжвае пакараньне сьмерцю, ампутацыю ці выгнаньне. Сёньня ж духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі паабяцаў амніставаць студэнтаў, якія былі арыштаваная падчас нядаўніх хваляваньняў. З просьбаю аб амністыі да Хамэнэі зьвярнуліся прадстаўнікі ўнівэрсытэтаў. Суды над прыблізна ста найбольш актыўнымі удзельнікамі студэнцкіх акцыяў пратэсту мусяць пачацца на гэтым тыдні. Студэнты патрабавалі адстаўкі ўраду і правядзеньня дэмакратычных рэформаў.
XS
SM
MD
LG