Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:17 ]  Гэнэрал Джонс: Увага НАТА перасоўваецца на Ўсход

Бухарэст Камандуючы войскамі НАТА ў Эўропе генерал Джэймс Джонс заявіў сёньня, што ўвага альянсу зараз перасоўваецца на Ўсходнюю і Цэнтральную Эўропу. Такую заяву ён зрабіў падчас дзьвюздзёнага візытў у Румынію. Паводле генерала Джонса Злучаныя Штаты перадыслякуюць свае ваеныя сілы ў адпаведнасьці з далучэньнем да НАТА новых дзяржаваў. У траўні наступнага году сябрамі альянсу стануць Баўгарыя, Эстонія, Літва, Латвія, Румынія, Славаччына і Славенія. Падчас перамоваў кіраўніка сіламі НАТА ў Эўропе з румынскімі ўрадоўцамі абмяркоўваліся ўдзел румынскіх сілаў у антытэрарыстычнай кампаніі і ў апэрацыях у Афганістане і Іраку.
XS
SM
MD
LG