Каір Ліга арабскіх дзяржаваў ня будзе прызнаваць кіруючую раду Іраку, створаную амэрыкана-брытанскай адміністрацыяй. Такае рашэньне прынялі сёньня міністры замежных справаў краінаў Лігі на нарадзе ў егіпэцкай сталіцы. З гэтага ў прытнасьці вынікае, што мейсца Іраку ў Лізе, якая аб’ядноўвае 22 дзяржавы, пакуль застанецца пустым. Генеральны сакратар Лігі Амр Муса патлумачыў, што кіруючая рада Іраку можа стаць крокам на шляху да фармаваньня легітымнага ураду, які можа быць прызнаны.