Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:11 ]  Сьпёка ў Эўропе


У Эўропе працягваецца сьпёка, шэраг краінаў ахопленыя ляснымі пажарамі. Найбольш цяжкая сытуацыя ў Партугаліі, дзе ў вагню ўжо загінула 11 чалавек. У Партугаліі абвешчаны стан нацыянальнага бедства. Улады краіны зьвярнуліся ў Эўразьвяз па дапамогу. Пажарнікі змагаюцца з ляснымі пажарамі ўва Францыі, Нямеччыне, Італіі, Польшчы і Босніі. Італія і Францыя рыхтуюцца да перабояў у падачы электраэнэргіі, бо попыт перавышае прапанову. У Велікабрытаніі ўдвая зьніжаная хуткасьць цягнікоў, каб прадухіліць аварыі ад сьпёкі.
XS
SM
MD
LG