Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:48 ]  Шлюб у космасе


Масква Расейскі касманаўт Юры Маленченка вырашыў пабрацца шлюбам на арбіце. Нявеста касманаўта, былая грамадзянка Расеі , зараз жыве ў амэрыканскім штаце Тэхас, дзе дазваляецца заключэньне шлюбу без удзелу аднаго з бакоў. Юрыя Маленчэнку на цырымоніі, якая адбудзецца 10 жніўня, будзе прадстаўляць ягоны адвактат. Касманаўт зможа толькі паталефанаваць нявесте, ён прабудзе на арбіце да кастрычніка. Камандуючы расейскімі ВПС генерал Міхайлоў мяркуе, што касманаўт ня мусіць паводзіць сабе, як кіназорка. Аднак прэсавы сакратар расейскай касьмічнай агэнцыі заявіў, што агэнцыя не зьбіраецца перашкаджаць шлюбным плянам касманаўта.
XS
SM
MD
LG