Джакарта У выніку выбуху ў гатэлі “Марыёт” у сталіцы Інданэзыі загінулі ня меньш як 14 чалавек, больш за 140 былі параненыя. Сярод ахвяраў ёсьць замежныя грамадзяне. Паводле паліцыі, бомба была закладзеная ў падвале будынку.
Зараз у гатэлі працягваецца пажар, насельнікі гатэлю і пэрсанал абслугі эвакуяваныя. Пазаўтра ў Інданэзыі будзе вынесены першы прысуд ў справе леташняга тэрарыстычнага акту на выспе Балі, калі загінулі больш за 200 чалавек.