Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:27 ]  Для сына прэзыдэнта Азэрбайджану падрыхтаваная магчымасьць заняць месца бацькі

Баку. Сёньня парлямант Азэрбайджану пацьвердзіў прызначэньне на пасаду прэм’ер-міністра Ільхама Аліева, сына прэзыдэнта. Кандыдатуру свайго сына прапанаваў сам прэзыдэнт. Гэйдар Аліеў. Такім чынам для сына прэзыдэнта наладжаная магчымасьць заняць пасаду прэзыдэнта пасьля свайго бацькі. 80-гадовы прэзыдэнт Азэрбайджану лекуецца ў ваеным шпіталі ў Турцыі ад пачатку чэрвеня. Яго сыну 41 год. Ад 2000 году ён стаў другой асобай у прэзыдэнцкай партыі. Паводле закону, прэм’ер робіцца кіраўніком краіны у выпадку сьмерці прэзыдэнту да наступных выбараў. Пасьля прызначэньня новы кіраўнік ураду заявіў, што не плянуе значных зьменаў.
XS
SM
MD
LG