Ерусалім. Палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы” пагражае спыніць перамір’е з Ізраілем і адпомсьціць за аднаго са сваіх сябраў. Сёньня ён быў застрэлены на Заходнім беразе Ярдану, калі спрабаваў закласьці выбуховае прыстасаваньне каля ізраільскіх пазыцыяў.
Сёньня міністар абароны Ізраілю Шауль Мафаз заявіў пра прыпыненьне вываду ізраільскіх войскаў з Заходняга берага Ярдану, пакуль палестынскія ўлады не пакараюць арганізатараў учорашняга нападу на ізраіліцянаў пад Ерусалімам. У выніку гэтага нападу была параненая жанчына і трое дзяцей. Адказнасьць за напад узяла на сябе групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы”.