БАГДАД. У Іраку цывільная адміністрацыя ЗША дазволіла прадстаўнікам арганізацыі “Чырвоны Крыж” наведаць арыштаваных прыхільнікаў Садама Хусэйна.
Амэрыканскія сілы працягваюць набор у новае ірацкае войска. 400 валанцёраў сёньня былі прынятыя у лягеры блізу гораду Кіркук на поўначы Іраку.
Плянуецца набраць 12 000 ірацкіх жаўнераў, каб яны прайшлі навучаньне і былі гатовыя да службы да канца гэтага году.