Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:26 ]  ЗША будзе сачыць за інспэкцыямі ядзерных праграмаў Ірану

КРОУФАРД (ЗША). ЗША будуць супрацоўнічаць з Міжнародным агенцтвам атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ), каб быць упэўненымі, што больш інспэктараў МАГАТЭ будуць спраўджваць ядзерныя аб’екты Ірану. Пра гэта заявіў прэзыдэнт ЗША Дж. Буш, які знаходзіцца цяпер у сваім родным штаце, Тэхасе, на вакацыях. Прэсавы прадстаўнік Белага Дому Скот МакКлелан назваў цяперашнюю палітыку Тэгэрану “непрыймальнай”. Сёньня прадстаўнікі МАГАТЭ спрабавалі весьці перамовы у Тэгеране, але прадстаўнікі Ірану заявілі, што духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэні прыме рашэньне, ці пагаджацца на патрабаваньне МАГАТЭ наконт больш жорсткіх інспэкцыяў. Сёньня газэта Los Angeles Times паведаміла пра вынікі дасьледваньня, якае працягвалася тры месяцы і засьведчыла, што Іран знахадзіцца на апошніх стадыях стварэньня ядзернай бомбы і шукаў дапамогі у гэтым ад навукоўцаў Расеі, Кітаю, Паўночнай Карэі і Пакістану. Іран адмаўляе, што мае патаемныя праграмы ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG