У Эўропе пануе нязвычайная сьпякота. Хваля гарачага цыклёну працягнулася ад Расеі да Пірэнейскай паўвыспы.
Нават на поўначы Эўропы тэмпэратура набліжаецца да 40 градусаў, а на поўдні, ва Францыі, Гішпаніі і Партугаліі да 45 градусаў.
У Партугаліі ,Гішпаніі і Харватыі працягваюцца маштабныя лясныя пажары. На поўдні Гішпаніі сем чалавек памёрлі ад сьпёкі цягам апошніх чатырох дзён. У Партугаліі ахвярамі лясных пажараў сталі 9 чалавек. Партугалія абвесьціла, што краіна церпіць стыхійную навалу.
У Нямеччыне і Гішпаніі ад цеплавых удараў у апошнія дні памерлі 12 чалавек.