ГРОЗНЫ.Кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Чачэні Ахмад Кадыраў сёньня афіцыйна паведаміў у выбарчую камісыю пра намер балятавацца на пасаду прэзыдэнта рэспублікі. Паводле Кадырава, ён будзе ўдзельнічаць у выбарах як самавылучэнец. У выбаркам Чачэні ўжо падалі заявы 11 чалавек. Выбары заплянаваныя на 5 кастрычніка.