Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  МАГАТЭ патрабуе жорсткіх інспэкцыяў ядзерных прагарамаў Ірану

Тэгеран. Сёньня у сталіцы Ірану пачаліся перамовы паміж іранскімі афіцыйнымі прадстаўнікамі і дэлегацыяй экспэртаў Міжнароднай агэнцыі атамнай энэргэтыкі (МАГАТЭ). Мэта экспэртаў - пераканаць іранскія ўлады дазволіць больш маштабныя інспэкцыі іранскіх ядзерных аб’ектаў. МАГАТЭ заклікае Тэгеран зрабіць сваю ядзерную праграму адкрытай і такім чынам абвергнуць абвінавачваньні адносна распрацовак ядзернай зброі. Прадстаўнік іранскага ўраду паведаміў сёньня, што духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэні прыме рашэньне, ці пагаджацца на патрабаваньне МАГАТЭ наконт больш жосткіх інспэкцыяў. Сёньня ж прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі заявіў пра небясьпеку таго, што ён назваў ісламскім фашызмам. Хатамі заявіў, што фашызм пад прыкрыцьцём ісляму, цкаваньне іншадумства, такога, як праяваў антыіслямізму і кантррэвалюцыі, не адпавядаюць духу іслямскай рэвалюцыі.
XS
SM
MD
LG