Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Ізраіль ня выводзіць войскі з Заходняга Берагу

Ерусалім. Сёньня Ізраіль прыпыніў вывад сваіх войскаў з Заходняга берага Ярдану. Паводле ізраільскіх уладаў, вывад не адновіцца пакуль ня будуць пакараныя асобы, якія учора абстралялі машыну з ізраіліцянамі каля Ерусаліму. Была параненая жанчыны і трое дзяцей. Адказнасьць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль Аксы”. Ізраільскія ўлады абвесьцілі, што могуць таксама перагледзіць сваё рашэньне пра вызваленьне з турмаў яшчэ больш за 400 палестынцаў. Раней было абвешчана пра вызваленьне 540 палестынскіх вязьняў. Вызваляць іх пачнуць з серады, у першую чаргу тых, хто зрабіў нязначныя злачынствы. Гэтыя меры прымаюцца Ізраілем у адпаведнасьці з плянам блізкаўсходняга ўрэгуляваньня “дарожная мапа”.
XS
SM
MD
LG