Пэкін. Шматбаковыя перамовы адносна ваенай ядзернай праграмы Паўночнай Карэі ў хуткім часе пачнуцца ў Пэкіне. Пра гэта паведаміла сёньня мінастэрства замежных справаў Паўночнай Карэі.
Пазьней інфармацыя пра рыхтуемыя перамовы была падцьвержаная МЗС Кітаю. Мяркуецца, што ў дыялёгу возьмуць удзел Паўночная і Паўдзёная Карэі, ЗША, Кітай, Японія і Расея.
Улады Паўночнай Карэі адмовіліся весьці перамовы з намесьнікам дзяржсакратара ЗША Джонам Болтанам, бо на мінулым тыдні Болтан заявіў, што паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ір жыве ў раскошы, у той час як народ КНДР галадуе.