Нью-Ёрк. ЗША і Вялікая Брытанія, магчыма, прапануюць на разгляд Рады бясьпекі ААН праэкт рэзалюцыі пра накіраваньне ў Ірак міжнародных сілаў дзеля падтрыманьня бясьпекі. Пра гэта паведаміў брытанскі прадстаўнік у Іраку Джон Саўэрс.
Зараз у Іраку знаходзяцца 150 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў і 11 тысячаў брытанскіх.
Чакаецца, што да верасьня у Ірак прыбудзе яшчэ каля 10 тысячаў жаўнераў з іншых краінаў. У бліжэйшы час ЗША мяркуюць пачаць кансультацыі пра пашырэньне вайсковага кантынгэнту ў Іраку з Францыяй і Расеяй – краінамі, якія выступаюць за кіроўную ролю ААН у пасьляваенай адбудове Іраку.
Міністар абароны Францыі Мішэль Элітот-Марыё заявіла, што Парыжу патрэбны адмысловы запыт ААН, перш чым вырашаць, ці аказваць дапамогу Злучаным Штатам ў адбудове Іраку.