Кішынеў. Міжнародная супольнасьць можа ўжыць санкцыі супраць вінаватых ў замаруджваньні вырашэньня прыднястроўскай праблемы. Пра гэта заявіў кіраўнік місыі АБСЭ ў Малдове Уільям Гілл.
Цяжкасьці выкліканыя супярэчнасьцямі ў пазыцыях бакоў у пытаньні будучай фэдэрацыі.
На думку кіраўніка місыі АБСЭ, супярэчнасьці можна пераадолець да канца году. Ён прыгадаў, што міжнародная супольнасьць ужо ўжывала санкцыі супраць кіраўнікоў Прыднястроўья, -- напачатку году ім быў забаронены ўезд у ЗША і краіны Эўразьвязу.