Будапэшт. Сёньня ў вугорскай сталіцы адбылася цырымонія провадаў першага вайсковага кантынгэнту, які будзе выконваць транспартныя і гуманітарныя задачы ў Іраку. Паводле міністра абароны Вугоршчыны Фэрэнца Юхаса, удзел краіны ў міжнародным ваеным кантынгэнце будзе спрыяць падвышэньню аўтарытэту краіны, яе пасьпяховаму выкананьню абавязкаў у межах НАТА.