МАЗДОК (РАСЕЯ). У Паўночнай Асеціі, у Маздоку адбываюцца паховіны першых ахвяраў выбуху у вайсковым шпіталі увечары у пятніцу. Агульная колькасьць загіблых дасягнула 50 чалавек. 64 параненых пасьля выбуху лекуюцца у шпіталях.
58 Спачуваньні з розных краінаў сьвету працягваюць прыходзіць у Расею. Апошнія дасланыя спачуваньні – ад Нямеччыны і ад Рады Эўропы.
Выратавальнікі разьбіраюць разваліны шпіталю. Прэсавы прадстаўнік міністэрства надзвычайных сытуацыяў паведаміў, што ўжо няма надзеі знайсьці жывых пад парэшткамі будынку. Панядзелак, 4 жніўня, абвешчаны у Паўночнай Асеціі днём жалобы.
Расейскія афіцыйныя асобы падазраюць чачэнскіх ваяўнікоў у арганізацыі выбуху у шпіталі у Маздоку.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў учора, што “тэрарыстычныя акты” ня спыняць захадаў дзеля, -- паводле яго словаў, -- усталяваньня міру у Чачэніі.
Ад траўня сёлета 150 чалавек у Расеі загінулі у выніку шэрагу нападаў, у якіх вінавацяць чачэнскіх ваяўнікоў.