Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:45 ]  У Іраку затрыманыя 24 прыхільнікі Садама Хусэйна


БАГДАД. Амэрыканскія войскі сёньня затрымалі 24 чалавекі, якія абвінавачваюцца ва ўдзеле у гвалтоўным супраціве акупацыйным уладам. Адзін з затрыманых – са сьпісу асобаў, блізкіх да Садама Хусэйна, якіх шукае ЗША. Жыхар Іраку, які працаваў па кантракту для Праграмы Разьвіцьця ААН, цяжка паранены у выніку выбуху на шашы каля сталіцы Іраку, у накірунку лётнішча. Яго машына трапіла на міну. Па гэтай шашы рэгулярна праязджаюць амэрыканскія транспартныя калёны. У чацьвер у выніку выбуху міны на гэтай дарозе загінуў адзін амэрыканскі жаўнер і трое былі параненыя. Ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Дж. Буш абвесьціў пра заканчэньне вайны, у Іраку загінулі болей за 50 амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG