БАГДАД. На шашы каля сталіцы Іраку, у накірунку лётнішча, ад выбуху міны пацярпела машына мясцовага жыхара, сам ён цяжка паранены. Па гэтай шашы рэгулярна праязджаюць амэрыканскія транспартныя калёны.
У чацьвер у выніку выбуху міны на гэтай дарозе загінуў адзін амэрыканскі жаўнер і трое былі параненыя.
Ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Дж. Буш абвесьціў пра заканчэньне вайны, у Іраку загінулі болей за 50 амэрыканскіх вайскоўцаў.