ПІН БОЛДАК (АФГАНІСТАН). Афганскія вайсковыя сілы затрымалі болей 20 падазраваных сябраў групоўкі Талібан пад час апэрацыі на поўдні Афганістану. У апэрацыях на поўначы і поўдню ад Кандагару удзельнічаюць 500 вайскоўцаў урадавых войскаў пры падтрымцы кааліцыйных сілаў. Два афганскія жаўнеры былі забітыя у часе апэрацыі.