МАНРОВІЯ. Паўстанцы у Лібэрыі заявілі, што будуць працягваць вайсковыя дзеяньні, пакуль прэзыдэнт краіны Чарльз Тэйлар не пакіне краіну.
Чарльз Тэйлар абвесьціў учора, што пакіне сваю пасаду 11 жніўня, але не сказаў, калі дакладна пакіне Лібэрыю.
Баі узмацніліся сёньня у Бьюкенене, другім па вялічыні горадзе у Лібэрыі, а таксама у цэнтральных раёнах.
У панядзелак у Лібэрыю мае прыбыць першая група міратворчых войскаў з Нігэрыі – 300 вайскоўцаў.