БАГДАД. Старэйшыны племені Садама Хусэйна пахавалі яго сыноў Удая і Кусая і 14-гадовага унука Мустафу блізу Тыкрыту, у вёсцы уджа, дзе нарадзіўся Садам Хусэйн.
Амэрыканскія вайскоўцы перадалі целы сыноў Садама Хусэйна, Удая і Кусая, ірацкаму Чырвонаму Крыжу.
Адзін амэрыканскі жаўнер загінуў і трое – параненыя сёньня раніцай на поўначы ад Багдада. Як паведаміў прадстаўнік войскаў ЗША, у аўтамабіль з вайскоўцамі з 4-й пяхотнай дывізіі трапіў снарад з гранатамёту. Колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў, якія загінулі у Іраку пасьля афіцыйнай заявы Белага Дому 1 траўня пра заканчэньне баявых дзеяньняў, складае 53 чалавекі.
167 жаўнераў загінулі у часе ірацкай вайны, гэта на 20 чалавек больш, чым у часе вайны у Пярсіцкай затоцы у 1991 г.