Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:51 ]  Пахаваныя сыны Садама Хусэйна


БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы перадалі целы сыноў Садама Хусэйна, Удая і Кусая, ірацкаму Чырвонаму Крыжу. Арабскі спадарожнікавы тэлеканал АльДжазіра паведаміў, што сыны Садама Хусэйна былі пахаваныя на сямейных могілках блізу гораду Тыкрыт сёньня. Інфармацыйнае агенцтва Reuters таксама паведаміла, што сыны Садама Хусэйна былі пахаваныя сёньня. Сьведчаньні пра тое, што сыны Садама Хусэйна былі пахаваныя блізу Тыкрыту, у роднай мясцовасьці Садама Хусэйна, пацьвердзіў і Чырвоны Крыж. Разам быў пахаваны і 14-гадовы Мустафа Хусэйн, сын Кусая Хусэйна.
XS
SM
MD
LG