МАНРОВІЯ. У сталіцы Лібэрыі сёньня узмацніліся баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі. Паўстанцы спрабуюць усталяваць кантроль над трыма галоўнымі мастамі сталіцы.
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар сустрэўся сёньня з прадстаўнікамі краінаў Заходняй Афрыкі, каб абмяркаваць разьмяшчэньне міратворчых сілаў у краіне. Прадстаўнікі Заходне-афрыканскіх краінаў заявілі Чарльзу Тэйлару, што ён павінен пакінуць краіну цягам трох дзён пасьля таго, як міратворчыя войскі прыбудуць у Лібэрыю. Чарльзу Тэйлару прапанавалі прыбежча у Нігэрыі.
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар пагадзіўся пакінуць краіну да 11 жніўня.
Рада Бясьпекі ААН мінулае начы пацьвердзіла рашэньне накіраваць міратворчыя сілы у Лібэрыю, каб спыніць баі.
Аснову міратворчага кантынгента складуць войскі з Нігэрыі.
Ад 1 кастрычніка кантроль над міратворчай апэрацыяй будзе ажыцьцяўляць ААН.
Баі у Манровіі працягваюцца ад пачатку чэрвеня. Колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва перавысіла 1000 чалавек.