КІЕЎ. Сёньня адбылася урачыстасьць заканчэньня зборкі украінскага самалёта ТУ-334 на Кіеўскім прадрыемстве “Авіянт”. Гэнэральны дырэктар фірмы “Тупалеў” Ігар Шаўчук паведаміў, што маецца больш за 170 заявак ад патэнцыйных пакупнікоў гэтае мадэлі украінскага самалёта. Новы самалёт у верасьні далучыцца да выпрабаваньняў на сэртыфікат, якія вядуцца на першым лётным экзэмпляры, сабраным фірмай “Тупалеў”. Сэртыфікацыю ТУ-334 плянуецца зрабіць да канца 2003 году і пачаць у наступным годзе пастаўкі самалёта авіякампаніям.
У стварэньні ТУ-334 бяруць удзел 253 прадпрыемствы Украіны і Расеі.