ВАРШАВА. Сёньня пачалося паломніцтва Моладзі розных шляхоў. Некалькі сотняў польскіх хіпі, панкаў і мэталістаў пачалі сваё юбілейнае, 25-е паломніцтва з Варшавы да каталіцкай сьвятыні Яснай Гары. Паломнікаў выпраўляў, як і раней, ксёндз Анджэй Шпак. Багаслужба перад паломніцтвам адбывалася у суправаджэньні аркестра і хору, а казань сьвятара была у форме дыялёга з вернікамі.
Паломніцтва Моладзі розных шляхоў ладзяцца ад 1979 г. У тыя часы хіпі хадзілі маліцца на Ясную Гару разам са студэнтамі, але праз 4 гады гэта было забаронена. У сёлетнім паломніцтве разам з хіпі бяруць удзел таксама госьці з Чэхіі, Славаччыны і Украіны.