МАЗДОК. (Паўночная Асеція). Выбух у вайсковым шпіталі ў Маздоку, паводле ўладаў Паўночнай Асеціі, забраў жыцьці прынамсі 27 чалавек. Каля 80 – параненыя. Прадстаўнік расейскага міністэрства ў надзвычайных сытуацыях паведаміў, што шасьцёра параненых – у цяжкім стане. Старшыня рэспубліканскага ўраду Міхаіл Шаталаў лічыць, што колькасьць загіблых можа павялічыцца. На месцы выбуху працягваецца разбор завалаў. У пятніцу ўвечары на тэрыторыю шпіталю прарваўся наладаваны выбухоўкай “КамАЗ”, за стырном якога быў кіроўца-самагубца. Магутнасьць выбуху склала адну тону трацілу. Будынак лекавага корпусу зьнесены цалкам. Апрача гэтага зьнішчаныя намёты, якія былі вакол яго.