Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  Дачка Хусэйна тлумачыць паразу Йраку

АМАН. Старэйшая дачка Садама Хусэйна – Рагад – абвінаваціла бліжэйшае атачэньне свайго бацькі ў здрадніцтве й падтрымцы Злучаных Штатаў у часе захопу Багдаду. Рагад зрабіла гэтую заяву ў часе інтэрвію тэлеканалу Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў – “Аль-Арабія”. Паводле ейных словаў, Садама Хусэйна прадалі тыя, каму ён цалкам давяраў. Дачка былога йрацкага дыктатара заявіла, што месца, дзе знаходзіцца ейны бацькі, ёй невядомае. Рагад і ейная сястра Рана разам зь дзяцямі знаходзяцца ў Ярданіі, дзе ім далі прытулак з гуманітарных прычынаў.
XS
SM
MD
LG